Тыдзнь роднай мовы
23.09.2022У рамках Тыдня роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!" вучнi СШ 9 iмя А.У.Нiчыпорчыка гулялi, малявалi,спявалi... Былi арганiзаваны i праведзены мерапрыемствы, якiя выклiкалi цiкавасць, развiвалi творчыя здольнасцi вучняў, выклiкалi жаданне размаўляць на беларускай мове:"Мае любiмае слова па- беларуску", конкурс вiншавальных паштовак "Пажаданнi роднай мове", выстава дзiцячай творчасцi "Пад небам сiнiм", кнiжная выстава " Сэрцам роднага слова кранiся" да 140- годдзя з дня нараджэння Я Купалы i Я Коласа, конкурс пiсьмовых творчых работ "За што я люблю родную мова" i iнш. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школы выказалі вучням пажаданне размаўляць на роднай мове не толькі падчас правядзення мерапрыемстваў у школе, а заўсёды, і з гонарам усведамляць, што ўсе мы – дзеці самай лепшай краіны на свеце, Беларусі!